viasna on patreon

Барысаў: Адміністрацыя гандлёвага дома хацела забараніць Някляеву збіраць подпісы

2010 2010-10-08T07:56:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-niakliaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаў зачасцілі апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва. 6 кастрычніка з барысаўчанамі сустракаўся Яраслаў Раманчук, на наступны дзень -  Уладзімір Някляеў.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў прыехаў у Барысаў каля апоўдня і амаль гадзіну правёў на пікеце па зборы подпісаў у сваю падтрымку побач з  універмагам "Веста". На гэты раз адміністрацыя крамы па тэхнічных прычынах не зачыняла і збору подпісаў ніяк не перашкаджала.

Чаго не скажаш пра адміністрацыю іншай буйной крамы,  дзе размяшчаўся пікет і куды накіраваўся Ўладзімір Някляеў потым. Прадстаўнікі  адміністрацыі Дома гандлю пачалі даказваць, што ставіць пікет побач з іх гандлёвым аб'ектам забараняецца. Аднак, калі пікетчыкі  збіраліся ўжо патэлефанаваць у ЦВК, пільныя супрацоўнікі гандлю адразу ж сышлі.

Усяго за дзве гадзіны пікетавання зборшчыкам не без дапамогі прысутнасці Ўладзіміра Някляева ўдалося сабраць каля сотні подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства