viasna on patreon

Гомель: Настаўнікі ўключыліся ў збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку

2010 2010-10-07T19:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dokyment.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 кастрычніка каля грамадска-культурнага цэнтра Гомеля на вуліцы Ланге з'явіўся пікет па збору подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнка кандыдатам у прэзідэнты. Масавае мерапрыемства пад сцягамі грамадскага аб'ядання «Белая Русь» праводзілі настаўніцы – падначаленыя Аляксандра Радзькова, кіраўніка ініцыятыўнай групы дзейнічаючага прэзідэнта, а таксама старшыні «Белай Русі». Цікава, што ў гэты час – каля 12 гадзін, настаўніцы тэарэтычна маглі бы выконваць свае непасрэдныя абавязкі – вучыць «разумнаму, добраму, вечнаму» дзяцей, а не прымаць удзел, спадзяёмся – добраахвотны, у палітычнай акцыі.

Наогул у Гомелі прасочваецца тэндэнцыя, што ў збор подпісаў у першую чаргу  ўключыліся «бюджэтнікі» - настаўніцы, выкладчыкі, медыкі. Нікога не здзіўляе, калі у Беларускім універсітэце транспарту подпісы за прэзідэнта збірае прарэктар па выхаваўчай працы, а ў паліклініцы – адміністрацыя ўстановы аховы здароўя.

Тым часам 7 кастрычніка сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнню Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты Ларыса Шчыракова звярнулася ў ЦВК з заявай, у якой просіць правесці праверку па факту збору подпісаў у БелДУТ прарэктарам Галінай Чаянковай. Шчыракова лічыць, што збор подпісаў такім чынам парушае выбарчае заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства