Брэст: Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў абавязалі падпісваць бацькоў за Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/36001
2010
2010-10-07T15:07:30+0300
2010-10-07T15:07:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vykhavacelki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ў дзіцячых садках Брэста актыўна вядзецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта на ўмовах ананімнасці паведамляюць самі супрацоўнікі дашкольных устаноў. Пры гэтым выхавацеляў і дапаможны персанал садкоў не толькі абавязваюць паставіць уласныя подпісы ў падтрымку гэтага вылучэнца, але і праводзіць "тлумачальную працу" сярод бацькоў дзяцей. У прыватнасці, такое практыкуецца ў дзіцячым садку №28 абласнога цэнтра, дзе выхавацелям нават спусцілі "разнарадку": у кожнай групе трэба сабраць не менш за 25 подпісаў за вылучэнне Лукашэнкі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"