Полацк: Зборшчыкаў подпісаў за Някляева не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат
https://spring96.org/be/news/35957
2010
2010-10-06T19:11:49+0300
2010-10-06T19:11:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вахцёр інтэрната № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта двойчы адмовілася пусціць у інтэрнат зборшчыкаў подпісаў за Уладзіміра Някляева.
Зборшчыкі прыходзілі ў той час, калі наведванне інтэрнату цалкам дазволена – у 12 гадзін дня і 18 гадзін вечара, паказвалі свае пасведчанні і пашпарты. Аднак вахцер усё роўна адмовілася іх пусціць, спасылаючыся на нейкі загад рэктара ўніверсітэта аб увядзенні ў інтэрнаце карантына. Дарэчы, студэнты, якія жывуць у гэтым інтэрнаце, нічога пра такі загад і карантын не чулі.
Сябры ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева збіраюцца падаваць адпаведную скаргу ў наваполацкую гарадскую выбарчую камісію.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”