Брэст: Міліцэйскі сайт нагадвае аб асаблівасцях збору подпісаў
Сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама (http://uvd.brest.by) палічыў патрэбным нагадаць наведвальнікам гэтага інтэрнэт-рэсурсу аб тым, якім чынам праводзіцца збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ.
Цалкам апублікаваўшы тэкст пастановы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 15 верасня 2010 г. № 47 "Аб растлумачэнні прымянення палажэнняў артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць парадак збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе", адміністратары міліцэйскага сайта вырашылі асаблівую ўвагу надаць пункту 5, дзе гаворка ідзе аб праве выбаршчыка ставіць свае подпісы ў падтрымку некалькіх кандыдатур.
Калі ўлічваць, што асобныя словы ў гэтым пункце адміністратары сайта вылучылі тлустым шрыфтам, можна зрабіць выснову, што найважнейшай, на іх погляд, з'яўляецца норма, паводле якой, паставіць подпіс можна за некалькіх вылучэнцаў, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры. Дакучлівы акцэнт на гэтых словах цалкам можа быць успрыняты як заклік ставіць подпіс за вылучэнне аднаго кандыдата
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"