Наваполацк: “Подпіс – не голас…”
https://spring96.org/be/news/35948
2010
2010-10-06T18:08:15+0300
2010-10-06T18:08:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наваполацкі гарвыканкам давёў кіраўніцтвам прадпрыемстваў і ўстаноў квоты па абавязковым зборы подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Кіраўнікам дадзены самыя жорсткія ўказанні забяспечыць выкананне адпаведных планаў.
Таксама гарвыканкамам падаюцца і рэкамендацыі, якім менавіта чынам трэба патрабаваць ад работнікаў згоды на падпісанне і як дзейнічаць пры адмове падпісвацца. Тым, хто адмаўляецца падпісваць, рэкамендавана казаць пра тое, што подпіс не абавязвае чалавека галасаваць менавіта за Аляксандра Лукашэнку, а толькі дае магчымасць таму балатавацца на новы тэрмін.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”