viasna on patreon

Магілёў: Месцаў для збору подпісаў паболела

2010 2010-10-06T17:58:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mogilev-pllenina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам змяніў некаторыя пункты свайго рашэння “Аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”. Пасля гэтага рашэння абмежаванняў стала менш.

Цяпер подпісы можна збіраць і на плошчы Леніна і каля падземные пераходаў. Раней ў гэтых месцах збор подпісаў быў забаронены.

Праваабаронца Аляксей Колчын дае гэтаму рашэнню станоўчую ацэнку.

“Я пазітыўна ацэньваю сам факт змяншэння забароненых для пікетаванняў месцаў: гэта людныя месцы, і збіраць подпісы там зручна і эфектыўна. Засмучае толькі тое, што гарвыканкам чакаў "указіўкі" з ЦВК замест таго, каб праявіць саматойнасць і прыняць такое рашэнне адразу”, - гаворыць праваабаронца.

Нагадаем, што дагэтуль застаюцца забароны на пікетаванне на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Акрамя гэтага не дазваляецца пікетаванне на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, судоў і органаў пракуратуры, тэрыторыях арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва. У гэты спіс патрапілі: грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода,- цепла- і энэргазабеспячэння, бальніцы, паліклінікі, дзіцячыя дашкольныя і агульнаадукацыйныя ўстановы.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства