viasna on patreon

У Слоніме актывізавалася “Белая Русь”

2010 2010-10-06T17:08:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Слонімшчыне найбольш актыўна збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку вядзецца ў сельскай мясцовасці. Подпісы ў вёсках збіраюць прадстаўнік БРСМ і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Дарэчы, у першыя кастрычніцкія дні асабліва актывізаваліся сябры “Белай Русі”. Яны не толькі збіраюць подпісы за Аляксандра Лукашэнку, але і агітуюць слонімцаў уступаць у “Белую Русь”. Напрыклад, стала вядома, што ў адной з арганізацый тым, хто ўступіць у “Белую Русь” паабяцалі бясплатныя білеты ў “лунапарк”, а тым, хто жыве ў адным пакоі інтэрнатаў на Брэсцкай вуліцы, з цягам часу выдаткаваць блок…

Наш журналіст на гэты конт па каментарый звярнуўся ў ідэалагічны аддзел Слонімскага райвыканкама. Супрацоўнік аддзела Канстанцін Дзятчык сказаў, што пра такія факты яму нічога невядома.

Кіраўнік слонімскай суполкі ГА “Белая Русь” Уладзімір Пастэрнак, які ўзначальвае вытворчае ўпраўленне “Слонімміжрайгаз” і з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, дадзены факт поўнасцю адмовіў, дадаўшы, што “такога быць не павінна і што пра гэта журналісту нават не трэба цікавіцца”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства