Намесьніка кіраўніка гарадзенскага гарадзкога штаба лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча падазраюць у нанясеньні графіці
Уноч на 5 лютага ў Ваўкавыску ў цэнтры городу зьявіліся шматлікія графіці, пасьля чаго праваахоўнымі органамі была ўзбуджана крымінальная справа. У ходзе правядзеньня праверкі па дадзенаму факту следзтва падазрае ў далучанасьці да справы гарадзенскага актывіста Вадзіма Саранчукова, які зьяўляецца намесьнікам кіраўніка гарадзенскага гарадзскога штаба лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
Пракурорам Ваўкавыскага раёна была дана санкцыя на правядзеньне ў кватэры актывіста вобшуку. 13 лютага ў 22-50 у Гродна супрацоўнікі міліцыі прад’явілі пастанову пракурора і канфіскавалі ёмістасьці з фарбай, якой карыстаецца бацька Вадзіма - мастак-вітражыст.
Вадзім Саранчукоў пракаментаваў факт првядзеньня вобшуку ПЦ "Вясна": "Тут відавочна спланаваная і арганізаваная акцыя аказаньня ціску на сяброў абласной ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, бо вобшук ў мяне не адзінкавы.У той жа час праходзіў вобшук у Андрэя Мялешкі, была спроба правядзеньня вобшука ў Яўгена Скрабутана. Зразумела, што ўлады будуць выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі дзеля запалохваньня актывістаў. А графіці ў маім выпадку -- гэта толькі зацэпка, падстава, паколькі яны нават не чтлумачаць, якім чынам узнікла падазрэньне ў адносінах да мяне, у ходзе якой праверкі".