viasna on patreon

Першы пікет у Пінску

2010 2010-10-06T15:32:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-kastuseu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет па зборы подпісаў за Р.Кастусёва ў Пінску

Пікет па зборы подпісаў за Р.Кастусёва ў Пінску

6 кастрычніка ў Пінску сябры ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва выставілі пікет  па зборы подпісаў у яго падтрымку. Подпісы збіралі ў людным месцы - побач з рынкам “Зорны”. Дапамагаў сваёй ініцыятыўнай групе сам кандыдат.  

Ад пачатку перадвыбарчай кампаніі гэта першы падобны пікет у Пінску. Актыўнасці сябраў астатніх ініцыятыўных групаў дагэтуль не заўважана. Ёсць толькі адно выключэнне - ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі масава збірае подпісы за дзеючага кіраўніка Беларусі на прадпрыемствах і ва ўстановах гораду.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства