viasna on patreon

Івацэвічы: Подпісы за Лукашэнку збіраюць на працоўных месцах

2010 2010-10-06T12:46:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/registr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома сябру ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Станіславу Халадовічу, у Івацэвічах напоўніцу выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.

Подпісы ў Івацэвіцкай раённай бальніцы збіраліся па камандзе і пад пільным наглядам галоўнага ўрача.

У дзіцячым садку “Вясёлка” загадчыца папярэдзіла супрацоўнікаў загадзя, каб прынеслі пашпарты. 5 верасня сабрала калектыў у зале, дзе дырэктар Івацэвіцкай сш № 4, дэпутат абласнога Савета, сябра ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Таццяна Касавец сабрала подпісы. Сёння такім чынам будуць сабраны подпісы ў ліцэі, бо ўчора дырэктар ліцэя Яўген Пішчаў загадаў супрацоўнікам прынесці пашпарты.

Па словах Халадовіча, сябры ініцыятыўнай групы Лукашэнкі ўводзяць людзей у зман. Ім кажуць, што больш ні за кога нельга ставіць подпісы. Калі ў 2006 годзе падчас прэзідэнцкай кампаніі за 3 гадзіны ён збіраў па 30-40 подпісаў, то зараз - 15-16. Час ідзе на перакананне  людзей, што подпісы можна ставіць за ўсіх.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства