viasna on patreon

Баранавічы: Тры візіты ў адзін дзень

2010 2010-10-06T12:09:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-na-kirmaszy-03102010-006-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Збор подпісаў у Баранавічах пачаўся актыўна. У гэты даволі цікавы працэс уключыліся не толькі сябры ініцыятыўных групаў, але і самі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты.

5 кастрычніка горад наведалі адразу тры кандыдаты – Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў і Мікалай Статкевіч. Апошні прыехаў у горад, каб сустрэцца з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы. А вось Саннікаў і Кастусёў разам са сваімі валанцёрамі збіралі подпісы ля ўвахода ў гарадскі парк і на кірмашы.

Пікетоўшчыкі па зборы подпісаў за Андрэя Саннікава актыўна працуюць з 2 кастрычніка. Адзін пікет у падтрымку гэтага прэтэндэнта - ля галоўнага ўвахода ў малады гарадскі парк, другі - на Аляксееўскім рынку.

Самае “хлебнае месца”- цэнтральная плошча - у Баранавічах, па асабістым прызнанні саміх актывістаў, заняла ініцыятыўная група Яраслава Раманчука, якая даволі паспяхова збірае подпісы, нягледзячы на тое, што некаторыя гараджане ўспрымаюць іх як гандляроў латэрэйных білетаў.

Рыгор Кастусёў разам са сваімі сябрамі ініцыятыўнай групы збіраў подпісы на Цэнтральным кірмашы. Патэнцыйны кандыдат адзначыў  тактоўнасць і паважлівасць жыхароў Баранавічаў, з якімі яму давялося паразмаўляць.

Толькі ў першы дзень  збору подпісаў у горадзе міліцыянты забаранілі пікет у падтрымку Раманчука і Кастусёва. Цяпер праваахоўнікі не ўмешваюцца ў гэты працэс.

Тым не менш, актывісты з ініцыятыўных групаў розных кандыдатаў паведамляюць, што праблемы ўсё ж ёсць. Напрыклад, зборшчыкаў подпісаў не хочуць пускаць у студэнцкія інтэрнаты. Многія выбаршчыкі кажуць, што адміністрацыя прадпрыемстваў забараняе ім падпісвацца за каго-небудзь яшчэ, апрача дзеючага прэзідэнта.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства