viasna on patreon

Пільная выбаршчыца з Бярозы выклікала міліцыю

2010 2010-10-05T18:35:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telefon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Збор подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева ў горадзе Бяроза Ларысай Мажэйка не абыйшоўся без непрыемнасці.

Адна з жыхарак дома № 20 мікрараёна Паўночны гарадок, дзе жывуць у асноўным ваенныя пенсіянеры, на прапанову Мажэйкі паставіць подпіс за Уладзіміра Някляева абурылася, аблаяла зборшчыцу і выклікала міліцыю.

Пільная грамадзянка вартавала Мажэйку да прыезду міліцыі.

Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС, што прыехалі на месца здарэння, пасля праверкі дакументаў у Мажэйкі, патлумачылі “пільнай грамадзянцы”, што Ларыса Мажэйка мае права збіраць подпісы,прабачыліся і з’ехалі.

“Праваабаронцы за сваабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства