Магілёўшчына: З якой мэтай на прадпрыемствах збіраюць пашпарты?
Праваабаронцам Магілёва сталі вядомы факты, калі рабочых і студэнтаў прымушаюць здаваць свае пашпарты сваім начальнікам і куратарам. Вельмі часта рабочым нават не тлумачаць навошта начальству неабходна прынесці на працу свой пашпарт.
“Паступіла інфармацыя аб тым, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - што ва ўсіх слесароў Магілёўскага прадпрыемства “Цепласець” сабралі пашпарты. Прычыну збору пашпартоў кіраўніцтва не паведаміла”.
“У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці рабочых адной дзяржаўнай арганізацыі тэрмінова папрасілі сабраць пашпарты, прычынай названа неабходнасць вырабу пластыкавых картачак”, - гаворыць Барыс Бухель.
Акрамя гэтага студэнтам аднаго з Магілёўскіх ВНУ далі ўстаноўку прыйсці на вучобу з пашпартамі. З якой нагоды студэнтам неабходна мець пры сабе пашпарты не патлумачылі.
Мясцовыя актывісты не выключаюць, што такім хітрым спосабам будзе адбывацца збор подпісаў за дзеючага прэзідэнта.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”