viasna on patreon

Бабруйскі раён: “Трыбуна працы” інфармуе пра выбары толькі праз асобу Лукашэнкі

2010 2010-10-05T17:00:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сайт раённай газеты “Трыбуна працы” (http://tribuna.smimog.by/) адмежаваўся ад асноўных падзеяў, якія павінны адбывацца ў Бабруйскім раёне ў сувязі з выбарамі прэзідэнта. Замест гэтага рэдакцыя “раёнкі” перадрукоўвае матэрыялы агенцтва БЕЛТА, у якіх  фігуруе Аляксандр Лукашэнка. Матэрыялы з назвамі “Зарегистрирована инициативная группа по выдвижению Лукашенко в президенты”, “Александр Лукашенко не покупает избирателей”, “Власть по наследству передаваться не будет”, - разбавілі “суцяшаючымі” артыкуламі кшталту “Лояльность – по отношению к кандидатам в президенты” ды “Ключи от выборов находяться в кармане народа”.

Цікава, што “Трыбуна працы” публікуе толькі перадрукоўкі з БЕЛТА, мясцовых навінаў аб ходзе выбарчай кампаніі ў “раёнцы” няма.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства