viasna on patreon

Гародня: За дэмакратычных прэтэндэнтаў збіраюць подпісы на пікетах, за Аляксандра Лукашэнку -- на працоўных месцах

2010 2010-10-05T16:39:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skidelskii-rynok-v-hrodno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні адзначана актывізацыя ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты. Так , з сённяшняга дня асобныя сталыя пікеты па зборы подпісаў за прадстаўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і лідара грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Саннікава выстаўлены на ўваходзе ў Скідзельскі рынак. Былі заўважаны ў горадзе і пікеты ў падтрымку Яраслава Раманчука. Што датычыць іншых прэтэндэнтаў, то зборы подпісаў за іх на вуліцы пакуль не зафіксаваны.

Гарадзенскія назіральнікі адзначаюць высокую ступень вызначанасці і палітычнай ідэнтыфікацыі жыхароў гораду. У першы дзень вакол пікетаў практычна не было дыскусій: адны людзі праходзяць, не спыняючыся, іншыя адразу падыходзяць з пашпартамі і падпісваюцца.  

А вось пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку зноў заўважаны прымус. Так супрацоўнікаў Гарадзенскага дзяржаўнага будаўнічага ліцэя, які знаходзіцца па вуліцы Суворава, прымушалі ставіць свае подпісы за цяперашняга кіраўніка дзяржавы проста на месцы працы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства