viasna on patreon

Міліцыя перасьледуе абаронцаў касьцёлу

2010 2010-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg

2 кастрычніка міліцыянты затрымалі чатырох маладафронтаўцаў. Як паведамляе прэс-служба МФ, непаўнагадовага Паўла Сяргея беспадстаўна трымалі ў пастарунку 6 гадзін. Сёння юнакі падаюць скаргі на супрацьпраўныя дзеянні міліцыі.  

Актывісты раздавалі каля чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці запрашэнні на штодзённую акцыю абароны касцёла святога Язэпа. Не вядома, з якой нагоды, хлопцы апынуліся ў пастарунку.

Затрыманых адвезлі ў Маскоўскае РУУС г. Менску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў Дзмітры Каладзінскі і лейтэнант Мараніцкі ўзялі ў актывістаў тлумачэнні. Затрыманне, па версіі міліцыянтаў, ажыцяўлялася дзеля пашпартнага кантролю.

Супрацоўнікі міліцыі не складалі ніякіх пратаколаў, тым ня менш пратрымалі траіх непаўнагадовых у пастарунку больш за 3 гадзіны. У дзеяннях маладафронтаўцаў не было выяўлена складу злачынства, аднак міліцыянты выклікалі бацькоў затрыманых ды пагражалі праблемамі на працы, вучобе.

Паўла Сяргея, які жыве ў Маладзечна, не вызвалялі напрацягу 6 гадзін. Хлопца гразіліся адвезці ў размеркавальнік на Акрэсціна. У Маладэчна аб 11-ай гадзіне ночы да маці Паўла завіталі міліцыянты. Жанчыну давялі да слёзаў, пагражалі адказнасцю за незаконную дзейнасць сына, але ў чым яна выяўлялася — не патлумачылі. Міліцыянты спачатку тэлефанаваннямі, затым асабіста патрабавалі забраць сына з менскага адзялення міліцыі.

«Мяне абураюць беззаконныя дзеянні супрацоўнікаў сілавых структураў, якія разумеюць сваю беспакаранасць, — заявіў Павал Сяргей. — На ўсе мае просьбы патлумачыць, у чым я вінаваты, мне толькі пагражалі».

Павал Сяргей падаў скаргу ў гарадскую пракуратуру Мінска на беспадстаўнае затрыманне, абразы і збіццё з боку міліцыянтаў Маскоўскага РУУС. Беспадстаўнае затрыманне абскарджваюць таксама астатнія актывісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства