viasna on patreon

Маладэчна: Блытаніна з месцамі для пікетавання – наўмысная?

2010 2010-10-05T15:21:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cishko_valiancin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва ў Маладэчне Валянцін Цішко

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва ў Маладэчне Валянцін Цішко

Яшчэ 25 верасня ў “Маладзечанскай газеце” было змешчана рашэнне райвыканкама №733 аб вызначэнні месцаў, забароненных для пікетавання. Паводле гэтага рашэння, акрамя стандартных “50 метраў” ад вялікай колькасці ўстаноў, асобнымі пунктамі былі забароненыя Цэнтральная плошча і пляцоўка перад Палацам культуры.

У адказ на гэтае рашэнне кіраўнік ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва ў Маладэчне Валянцін Цішко напісаў скаргу ў аблвыканкам, каб са спісу былі выключаныя самыя шматлюдныя месцы – Цэнтральная плошча і пляцоўка перад Палацам культуры.

Невядома, што паўплывала на чыноўнікаў – скарга ці сп.Ярмошына - але ў панядзелак 4 кастрычніка на сайце райвыканкама з’явіўся новы дакумент, але з ранейшым нумарам і датай прыняцця, дзе застаўся толькі пункт аб “будынках органаў улады і арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы”.

У той самы дзень В.Цішко звярнуўся ў рэдакцыю “Маладзечанскай газеты” з паведамленнем аб пікеце, дзе будзе прысутнічаць сам прэтэндэнт ў кандыдаты, які мае адбыцца каля Калгаснага рынка. У рэдакцыі адказалі, што ў іх ёсць копія рашэння райвыканкама, дзе адзначана, што на рынках і прылягаючых тэрыторыях пікеты забароненыя (чаго не было ў першапачатковым вырыянце).

В.Цішко звярнуўся ў выбарчую камісію з просьбай прадаставіць копію рашэння №733 і атрымаў адмову. На пытанне, якім жа дакументам кіравацца пры вызначэнні месцаў для пікетаў – яму адказалі: “Тым, што быў надрукаваны”.

Тады Валянцін напісаў заяву ў выбарчую камісію з просьбай выдаць яму копію сапраўднага рашэння №733 і зараз чакае афіцыйнага адказу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства