viasna on patreon

Барысаў. "Людзі скрайне запалоханыя"

2010 2010-10-05T15:20:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marholin_leu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леў Марголін

Леў Марголін

Барысаўскія сябры ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука, збіраючы подпісы шляхам абыходу кватэр, канстатуюць: "Людзі скрайне запалоханыя і таму баяцца аддаваць свае подпісы за апазыцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты".

Сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Леў Марголін распавядае: "Барысаўскія зборшчыкі подпісаў даволі часта сутыкаюцца з тым, што гараджане баяцца падпісвацца за Раманчука з-за таго, што па месцы працы ім за гэта пагражаюць непрыемнасцямі аж да звальнення. Больш таго, быў выпадак, калі жанчына аддала свой подпіс, а яе пятнаццацігадовая дачка, навучэнка ліцэя, пачала галасіць: "Што ты нарабіла! Мяне ж з ліцэю выганяць! ". Гэта значыць, ідзе "апрацоўка" і ў навучальных установах. Быў і іншы выпадак. Пенсіянер Віктар Сцяпанавіч Баброўскі распавёў, што звярнуўшыся па сваіх справах у сацзабес, быў вельмі здзіўлены. Там яму спачатку прапанавалі паставіць подпіс за Лукашэнку ".

І, тым не менш, збіраць подпісы за Раманчука атрымоўваецца даволі паспяхова. На сённяшні дзень у Барысаве за апазіцыянера падпісаліся каля тысячы чалавек. Як адзначаюць сябры ініцыятыўнай групы, гараджане ставяцца да іх добразычліва, выпадкаў агрэсіўных паводзін не было.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства