viasna on patreon

Бабруйск: Члену ініцыятыўнай групы Рымашэўскага пагражаюць звальненнем з працы

2010 2010-10-05T14:37:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanczuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таісія Кабанчук, кіраўнік бабруйскага аддзялення БХД, распавяла аб ціску, які аказвае на Святлану Чылянкову кіраўніцтва завода “Бабруйскаграмаш”, на якім жанчына працуе кладаўшчыцай.

- Святлану запрасілі да кіраўніцтва завода, дзе прапанавалі падпісаць заяву аб выхадзе з БХД, - распавядае Таісія Кабанчук. – Не ведаю, ці згадзілася яна, але літаральна толькі што мне тэлефанаваў яе муж і сказаў толькі “маю Свету звольнілі!”

Таісія Кабанчук звязвае ціск на сябраў БХД з выбарчай кампаніяй і даволі вялікімі ініцыятыўнымі групамі, якія стварыліся ў падтрымку Віталя Рымашэўскага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства