Пінск: У цэнтральнай паліклініцы збіралі подпісы за Лукашэнку - з парушэннямі
4 кастрычніка ў Пінскай цэнтральнай паліклініцы падчас абедзеннага перапынку адбыўся сход калектыву гэтай аздараўляльнай установы. На сходзе выступіла намеснік галоўнага ўрача паліклінікі, дэпутат Пінскага гарсавету, Марына Кавалеўская.
Адначасова спадарыня Кавалеўская з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Падчас выступу была апісана эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі. А потым усім прысутным прапанавалі падпісацца за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прычым патрэбны быў толькі подпіс, пашпартныя дадзеныя былі ўзятыя з аддзелу кадраў установы. Варта адзначыць, што падчас збору подпісаў настойліва падкрэслівалася тое, што подпіс можна ставіць толькі за аднаго кандыдата.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”