viasna on patreon

«Голас Веткаўшчыны» піша пра «нечаканых кандыдатаў» і «нікому невядомых людзей»

2010 2010-10-05T12:09:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hv-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя газеты Гомельскай вобласці на сваіх вэб-старонках ці наогул не пішуць пра выбары, ці пішуць артыкулы ў падтрымку дзейнічаючага прэзідэнта і ўлады. Напрыклад, раённая газета «Голас Веткаўшчыны» у рубрыцы «Выбары-2010» змясціла шэраг артыкулаў, сярод якіх «Абноўленая Беларусь» -- з цытатамі з прамовы Лукашэнка на сходзе ФПБ.

У апошнім нумары газеты выйшаў артыкул «Нечаканыя кандыдатуры», аўтар якога ўспомніў пра «кожную кухарку, якая можа кіраваць дзяржавай», і заўважыў, што пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп «у гэтым ёсць сур'ёзныя сумненні».

«Па меншай меры, прэтэндэнты як асобы і дзеячы дзяржаўнага маштабу пакуль не ўражваюць», - выказвае меркаванне аўтар. «Мала верагодна, што пераможным стане голас старшыні Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнесу Віктара Цярэшчанка. Да вялікага бізнеса, не кажучы ўжо пра вялікую палітыку, ён «не даскочыў» ужо двойчы», - прагназуе веткаўскі карэспандэнт.

Затым, пералічыўшы Юрыя Глушакова, Уладзіміра Правальскага і Сяргея Рыжова, ён дадае: «нікому не вядомыя людзі».

Цікава, што ў гэтым жа нумары ёсць яшчэ адзін артыкул пра выбары, аўтар якога піша: «як і меркавалася, у перадвыбарчую гонку ўключыліся больш дзесятка прэтэндэнтаў самых розных прафесій». Калі ведалі загадзя, колькі і якіх будзе кандыдатаў, то навошта тады пісаць «нечаканыя кандыдатуры», і «нікому не вядомыя людзі»? Прынамсі, ці можна верыць інфармацыі, якую падае газета «Голас Веткаўшчыны», калі тут жа напісана, што ЦВК зарэгістраваў паўтары дзесятка ініцыятыўных груп – калі іх на самой справе 17, і тое, што «у кіраўніка дзяржавы традыцыйна самая прадстаўнічая ініцыятыўная група. Яна складаецца з 8403 чалавек».

Нагадаем, што ўсе-такі самую прадстаўнічую групу мае Сяргей Гайдукевіч, якая налічвае, як бы там не было, больш за 10 тысяч чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства