Наваполацк: Подпісы за Лукашэнку збіраюць на прадпрыемствах у працоўны час
https://spring96.org/be/news/35825
2010
2010-10-05T11:21:24+0300
2010-10-05T11:21:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dokyment.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На наваполацкім прадпрыемстве “Палімір” намеснік начальніка аддзела сацыяльнага развіцця Міхаіл Касцюк збіраў подпісы падчас працоўнага дня.
Адпаведную сітуацыю можна было назіраць і ў будаўнічай арганізацыі “Трэст № 16”. Пры гэтым людзі ставілі толькі дату і непасрэдна подпіс – пашпартныя дадзеныя і месца рэгістрацыі (былая прапіска) не прастаўляліся. Паколькі без такіх дадзеных подпісы не з’яўляюцца сапраўднымі, можна зрабіць выснову, што тыя, хто збірае подпісы за Аляксандра Лукашэнку, маюць доступ да інфармацыі з аддзела кадраў адпаведных прадпрыемстваў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”