Большасць інтэрнэт-сайтаў райвыканкамаў Брэсцкай вобласці ігнаруюць прэзідэнцкую выбарчую кампанію
Па стане на 4 кастрычніка паведамленне пра стварэнне раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яе кіруючых органаў і месцы знаходжання з'явілася толькі на сайце Лунінецкага райвыканкама (http://luninets.brest-region.by/). Яшчэ на двух афіцыйных сайтах (райвыканкамаў у Івацэвічах і Пінску) лаканічна паведамляецца пра сумесныя паседжанні прэзідыума раённых Саветаў дэпутатаў і раённых выканаўчых камітэтаў па стварэнні раённых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым калі на сайце Пінскага райвыканкама быў змешчаны анонс гэтай падзеі (http://pinsk.brest-region.by/news/art-9413.html), то інтэрнэт-рэсурс Івацэвіцкага райвыканкама абмежаваўся згадваннем факту, што такая выбарчая камісія ў раёне ўтворана . (http://ivacevichi.brest-region.by/news/art-9429.html).
Афіцыйныя сайты астатніх раёнаў Брэстчыны (усяго ў вобласці 16 раёнаў) пакуль нічога не паведамляюць пра распачатую выбарчую кампанію па выбарах прэзідэнта РБ.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"