viasna on patreon

Першы пікет па зборы подпісаў у Віцебску – за Саннікава

2010 2010-10-04T19:06:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да сённяшняга дня пікеты па зборы подпісаў у абласным цэнтры  не выстаўляліся ўвогуле. Затое сёння ў горад выйшлі адразу дзве групы моладзі, якія распачалі збор подпісаў за аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты – за Андрэя Саннікава.

Адна група збіральнікаў подпісаў уладкавалася ў падземным пераходзе на Плошчы Перамогі, другая – недалёка ад Плошчы Свабоды. Хлопец і дзяўчына, якія абралі гэтае ці не самае люднае ў “час пік” месца, кажуць, што за першы дзень сабралі каля 50-ці подпісаў.

Паводле словаў пікетоўцаў, шмат хто падыходзіў, каб падпісацца менавіта за вылучэнне Андрэя Саннікава, але некаторыя казалі, што паставяць подпісы і за іншых кандыдатаў, калі ўбачаць адпаведныя пікеты – да прыкладу, за Уладзіміра Някляева ці Яраслава Раманчука. Пікетаў па зборы подпісаў за гэтых кандыдатаў, зрэшты, як і за іншых, у Віцебску пакуль няма. Хаця падчас гэтай выбарчай кампаніі нейкіх асаблівых перашкодаў для працы ініцыятыўных груп гарадскія улады не стваралі. Больш за тое: як паведамляе http://www.vitebsk-region.gov.by/ru/news/power?mode=one_new&id=4670  БелТА, Віцебскі гарвыканкам нават не прымаў адмысловага рашэння, каб абмежаваць пералік месцаў, дзе можна збіраць подпісы. Такім чынам, іх можна збіраць паўсюль.

Тым не менш, актывісты з ініцыятыўных груп розных кандыдатаў паведамляюць, што праблемы ўсе ж ёсць. Да прыкладу, збіральнікаў подпісаў не хочуць пускаць у студэнцкія інтэрнаты, або выбаршчыкі кажуць ім пра тое, што адміністрацыя прадпрыемстваў забараняе ім падпісвацца за каго-небудзь яшчэ, апрача дзеючага прэзідэнта. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства