viasna on patreon

Барысаў. Да выбарчай кампаніі падключыліся вайскоўцы

2010 2010-10-04T15:24:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўпраўленні Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання сфармавана працоўная група па арганізаванай падрыхтоўцы і правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, якую ўзначаліў намеснік камандуючага войскамі ПЗАК па ідэалагічнай працы палкоўнік Сяргей Кароль.

У двух буйных вайсковых злучэннях, размешчаных у Барысаве, працоўная група будзе ажыццяўляць "усебаковую інфармацыйна-прапагандысцкую працу па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў", паведамляе сайт мясцовай выканкамаўскай газеты "Адзiнства" http://www.adzinstva.by/?p=18005#more-18005. Вайскоўцы запэўніваюць, што ўжо цяпер "арганізавана аператыўнае інфармаванне ўсіх катэгорый вайскоўцаў і членаў іх сем'яў, а таксама грамадзянскага персанала вайсковых частак і злучэнняў".

У якасці ідэалагічнай (!) падрыхтоўкі да выбараў асабовага складу запланаваны правядзенне дадатковых заняткаў па вывучэнні Выбарчага кодэкса (за кошт рэзерву навучальнага часу), а таксама афармленне "Куткоў выбаршчыка" ў пакоях вольнага часу і стварэнне кансультатыўна-інфармацыйных цэнтраў у бібліятэках вайсковых частак.

Ёсць у вайскоўцаў і альтэрнатыўны спосаб даведацца больш пра патэнцыйныя кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. Барысаўскі райвыканкам не забараняе выстаўляць пікеты побач з вайсковымі КПП, галоўнае, каб адлегласць ад тэрыторыі часткі да зборшчыкаў подпісаў было не менш за 50 метраў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства