viasna on patreon

Бабруйск: На сайце адміністрацыі Першамайскага раёна ні слова пра выбары

2010 2010-10-04T15:15:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску дзейнічаюць чатыры афіцыйныя сайты – Бабруйскага гарвыканкама, газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”, а таксама адміністрацыяў Ленінскага і Першамайскага раёнаў. На трох з іх інфармацыя аб выбарах, хоць і не заўсёды поўная, з’яўляецца. А вось адміністрацыя Першамайскага раёна (у ім жыве каля 114 тысячаў чалавек) вырашыла праігнараваць гэтую падзею. У раздзеле “Выбары-2010” там ёсць інфармацыя толькі па мясцовых выбарах.

Такім чынам, інтэрнэт-карыстальнікам немагчыма сачыць за тым, як адбываецца падрыхтоўка да выбараў у іх раёне, хто ўвайшоў у склад выбарчай камісіі, хто яе старшыня і гэтак далей. У гэтым плане значана больш аператыўны (нават за сайт гарвыканкама, дзе размешчаныя толькі спісы сябраў камісій) сайт Ленінскага раёна, на якім ужо ёсць інфармацыя аб тым, хто абраны старшынём выбарчай камісіі, намеснікам старшыні і сакратаром, адрас і нумар тэлефона, графік прыёма. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства