viasna on patreon

Лібералізацыя па-рэчыцку: Рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для збору подпісаў, змянілі

2010 2010-10-04T12:50:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rechitsa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінулым тыдні старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла грамадскасці, што забароны на пікеты па збору подпісаў будуць мінімальнымі. Па ініцыятыве ЦВК пералік тэрыторый, дзе забаронены пікеты, былі перагледжаны, каб іх максімальна скараціць (http://news.open.by/politics/37106)

Паслухаліся Лідзію Ярмошыну і ў Рэчыцкім райвыканкаме, але зрабілі як ў прымаўцы: «паслухаліся, але зрабілі па-свойму».

30 верасня Рэчыцкі райвыканкам прыняў рашэнне «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у рашэнне ад 20 верасня аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў».

Новым рашэннем уладаў было вызначана, што забаронена праводзіць пікеты «на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў і ў памяшканнях мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых  органаў,тэлерадыёкампаніі «Тэлевід», суда, пракуратуры,бальніц, паліклінік, дзіцячых садоў, навучальных устаноў, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць  абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы».

Такім чынам, з пераліку месцаў зніклі забароны на «будынкі культуры», спартовыя аб'екты, а таксама ўстановы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва – грамадскі транспарт, прадпрыемствы вада, цяпло і энергазабеспячэння.

Здавалася б – рашэнне ліберальнае, і пашырае магчымасці пікетоўшчыкаў. Але ў новым рашэнні райвыканкам дадаў пункт, якога не было ў старым рашэнні, які гучыць так: «забараніць правядзенне пікетаў з мэтай збору подпісаў у месцах, дзе функцыянаванне пікетаў будзе перашкаджаць дзейнасці прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў ці несці небяспеку для жыцця і здароўя удзельнікаў пікетаў».

Гэты пункт рашэння, якога не было ў першым, дае шырокія паўнамоцтвы тым асобам, якія захочуць стварыць перашкоды пікетоўшчыкам. Бо зразумела, што ў горадзе пікет  тэарэтычна можа перашкаджаць некаму ўсюды, у любым месцы, што і вызначана ў новым «ліберальным» рашэнні.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства