viasna on patreon

Брэст: Сябра абласной камісіі выйшаў са складу ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука

2010 2010-10-04T12:40:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Магонаў, які пражывае ў вёсцы Вялікія Лепесы Кобрынскага раёна, выступіў з заявай, у якой паведаміў пра рашэнне спыніць сваё сяброўства ў ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты РБ намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука.

Сваё рашэнне юрыст Сяргей Магонаў матываваў уключэннем у склад Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Беларусі. "Мой удзел у ініцыятыўнай групе, хоць гэта і не забаронена Выбарчым кодэксам, можа непажаданым чынам перасякацца з маёй працай у дадзенай камісіі. Па гэтай прычыне я прыняў рашэнне прыняць прэвентыўныя меры да прадухілення спрэчных сітуацый шляхам спынення сяброўства ў ініцыятыўнай групе, каб нішто не перашкаджала мне поўна, бесстаронне і незалежна выконваць абавязкі сябра камісіі", - гаворыцца ў заяве Магонава.

Ён таксама папрасіў Цэнтравыбаркам выключыць яго з ініцыятыўных груп трох іншых

прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта краіны, куды яго ўнеслі без дазволу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства