viasna on patreon

Дэмакратыя па-капцёўску: як галасавалі супраць птушкафабрыкі

2010 2010-10-04T11:30:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жыхары вёскі Капцёўка Гарадзенскага раёна на сходзе упаўнаважаных сябраў сельгаскааператыва адзінагалосна галасавалі супраць будаўніцтва птушкафабрыкі, якую плянуюць збудаваць у 800 метрах ад тае часткі вёскі куды яна пашыраецца. Дырэктар сельгаскааператыва, Валеры Яромін, аднак зазначыў, што вашу думку выслухалі, але, маўляў, рашэньне будуць прымаць іншыя.

На самым пачатку сходу эканаміст сельгаскааператыва Віктар Дучак, устаў і перабіў выступ дырэктара сельгаскааператыва Валеры Яроміна, які пачаў тлумачыць, што сабраліся прагаласаваць за тое, каб выдзеліць зямлю пад будаўніцтва птушкафабрыкі.

Спадар Дучак стаяў са статутам у руках і цытаваў прысутным, што сход нелегетымны, паколькі парушаныя ўсе працэдуры яго правядзеньня.

Зь яго слоў, за 7 дзён не аб’яўлена праграма сходу. Па-другое, каб рашэньні былі правамоцнымі патрэбна, каб у ім бралі ўдзел 150 ўпаўнаважаных, а зала, канстатаваў ён, зьмяшчае толькі 100 чалавек.

Урэшце, ніхто не рэгістраваў упаўнаважаных і не аб’яўляў колькі іх прысутнічала ў зале. Спадар Дучак заклікаў прысутнага намесьніка старшыні райвыканкама і прадстаўніка Дзяржкантролю патлумачыць, як правільна весьці сход, але тыя маўчалі. 

Тым часам у залі гучалі адзінкавыя галасы нязгодных з будаўніцтвам фабрыкі. 

Некаторыя выказваліся, што не супраць будаўніцтва фабрыкі, але яе трэба аднесьці за лес, каб смурод не даходзіў да вёскі. Старшыня сельгаскаператыву аднак заклікаў упаўнаважаных верыць вывадам экспэртаў з адпаведных службаў.

Тым ня менш зала адзінагалосна выказалася супраць будаўніцтва птушкафабрыкі ў тым месцы, дзе гэта прапанавала рабіць начальства.

Пасьля сходу я зьвяртаўся да людзей з пытаньнем – што яны думаюць наконт адбыўшагася ў зале. 

Спадар: “Вырашаем ня мы і тое, што прагаласавалі нічога ня значыць, ёсьць яшчэ раён, вобласьць. Будзем пісаць, дабівацца”. 

Спадар: “Народ наш загублены гэтым сходам. Гэта была фікцыя а ніякі ня сход. Хочуць людзей падмануць, падмануць і ўсё”.

Паглядзіце з раёна намесьнік старшыні райвыканкама прыехаў, з дзяржкантроля прадстаўнік і нічога не сказалі, што ўсё тут парушаецца”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства