viasna on patreon

Баранавічы: Назіральнік шукае выбарчую камісію

2010 2010-10-03T23:38:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-housza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша

Прадстаўнік Таварыства беларускай мовы Сяргей Гоўша на працягу 2-х дзён не змог зарэгістравацца ў якасці назіральніка ў гарадской выбарчай камісіі. 30 верасня ён спрабаваў знайсці месца, дзе адбывалася першае пасяджэнне гарадской выбарчай камісіі, але безвынікова. 1 кастрычніка на працягу ўсяго дня Сяргей Гоўша таксама рабіў спробы зарэгістравацца назіральнікам у гарадской ТВК, але зноў жа ж тым жа вынікам.

У сувязі са сваімі беспаспяховымі спробамі знайсці камісію Сяргей Гоўша накіраваў пісьмовую скаргу ў ЦВК. Ён паведаміў, што сайт Баранавіцкага гарвыканкаму baranovichy.by зранку 1 кастрычніка інфарміраваў сваіх наведвальнікаў, што выбарчая камісія створана 30 верасня. Таксама паведамлялася, што ТВК размяшчаецца па адрасу: плошча Леніна, 2 пакой 103, тэл.42 49 74. Аднак, сцвярджае Сяргей Гоўша, па гэтым адрасе ТВК няма, у пакоі 103 працуе юрыст “Таварыства абароны спажыўцоў” і адпаведная шыльда вісіць на ўваходных дзвярах.

Выходзіць, што сайт гарвыканкама ўводзіць у зман грамадзян горада?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства