viasna on patreon

Гомельская вобласць: На некаторых сайтах выканкамаў адсутнічае нават дата выбараў прэзідэнта

2010 2010-10-03T22:27:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomelskaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйных сайтах Мазырскага , Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкамаў на 1 кастрычніка была размешчана інфармацыя аб маючых адбыцца быць выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аднак даведацца, калі менавіта яны павінны адбыцца - немагчыма.

Афіцыйныя сайты Калінкавіцкага, Мазырскага і Лельччыцкага райвыканкамаў паведамляюць аб маючых адбыцца выбарах прэзідэнта РБ аднолькавай застаўкай з выкарыстаннем колераў дзяржаўнага сцяга і малюнкам дзяржаўнага герба. Аднак на ўсіх іх адсутнічае дата выбараў кіраўніка дзяржавы. Маецца толькі надпіс: "Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Напрыклад, на сайце Мазырскага райвыканкама застаўка знаходзіцца пад рубрыкай "Навіны сайта". На сайце Калінкавіцкага райвыканкама аб маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы можна даведацца наадварот з "Астатніх навін рубрыкі" крыху вышэй сярэдзіны старонкі. Прычым над застаўкай змешчаны два анонсы бягучых навін рэспублікі. Верагодна, для калінкавіцкіх службоўцаў выбары кіраўніка дзяржавы - гэта трэцяя навіна ў краіне.

А ў лельччыцкіх службоўцаў свае дзівацтвы. Інфармацыя аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на сайце Лельчыцкаг райвыканкама змешчана ў рубрыцы "Фотагалерэя". Проста над інфармацыяй аб галоўнай падзеі краіны напісана: "Усе фотаздымкі".

Зрэшты, папракаць службоўцаў раённых цэнтраў Гомельшчыны ў адсутнасці даты выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на іх застаўках на першых старонках не варта: яе няма нават на галоўнай старонцы сайта Гомельскага аблвыканкама.

"Праваабаронцы  за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства