viasna on patreon

Барань: Збор подпісаў на прыпынках забаронены - па незразумелых прычынах

2010 2010-10-01T18:58:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ostanovka-1-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне Бараньскага гарвыканкама № 166 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», прынятае яшчэ 21 верасня, апублікавана толькі праз дзесяць дзён у № 112 “Аршанскай газеты”.

Згодна з гэтым рашэннем, збор подпісаў у горадзе Барань, які адміністратыўна адносіцца да Аршанскага гарсавету, забаронены на прыпынках грамадскага транспарту.

Асаблівае здзіўленне актывістаў ініцыятыўных групаў выклікае тое, што ў горадзе Орша на прыпынках збіраць подпісы можна, а ў Барані, як цяпер высветлілася, нельга.

Чым такім асаблівым адрозніваюцца бараньскія прыпынкі, якое асаблівае стратэгічнае значэнне яны маюць - на гэта пытанне адказу ў рашэнні мясцовых чыноўнікаў не ўтрымліваецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства