viasna on patreon

Бабруйск: У складзе раённых камісій - два дзеючых дэпутаты

2010 2010-10-01T16:08:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 78-м нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” ад 1 кастрычніка 2010 года быў апублікаваны спіс людзей, якія ўвайшлі ў камісіі Ленінскага і Першамайскага раёнаў. У кожную ўвайшло па 13 чалавек.

Пасады, якія займаюць сябры камісіі не пазначаныя. Аб сямі з іх паведамляецца толькі тое, што яны вылучаныя ад грамадзянаў шляхам падачы заявы. Астатнія – ад працоўных калектываў і такіх грамадскіх арганізацыяў як “Белорусский фонд мира”(два чалавекі), БРСМ (два чалавекі), “Белая Русь” (два чалавекі), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў (два чалавекі), і адзін чалавек з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Але калі пацікавіцца, якія пасады займаюць сябры камісій, аказваецца, што большая частка з іх  не толькі займаюць кіруючыя пасады, але і ўдзельнічалі ў мінулых выбарах.

У камісію па Ленінскаму раёну ўвайшоў Мікалай Плаксіцкі – намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ААТ “Славянка”, ён быў старшынём камісіі на мясцовых выбарах (вылучаўся ад працоўнага калектыва).  Разам з ім у склад камісіі ўвайшла Марыя Саматкан, якая была сакратаром камісіі на гэтых жа выбарах (ад грамадзянаў шляхам падачы заявы). На мінулых выбарах гэта жанчына вылучалася ад “Белорусского союза женщин”.

Большасць іншых сябраў камісіі таксама мелі дачынне да мінулых выбараў. Напрыклад, Валянціна Афанасенка ўваходзіла ў склад выбарчых камісій на парламенцкіх і мясцовых выбарах, яна працуе начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Ленінскага раёна. Таццяна Прылішч, начальнік цэха на ФанДАКе была кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах, але не прайшла.  Раіса Сырэц ўваходзіла ў акруговую камісію на мясцовых выбарах. Цікава, што зараз яе вылучыў працоўны калектыў ПУП “Універсал Бабруйск” ГА “Беларускае таварыства сляпых”, а на мінулых выбарах – абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза працоўных мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Іван Шульга, які вылучыўся шляхам падачы заявы ад грамадзянаў, уваходзіў на мясцовых выбарах у склад участковай камісіі.

Больш цікавая сітуацыя склалася ў Першамайскім раёне, бо там у склад камісіі ўвайшлі два дзеючых дэпутаты гарсавета Васіль Зубар (намеснік гендырэктара ААТ “Бабруйскі скураны камбінат”) і Віктар Казека (начальнік сектара на прадпрыемстве “Магілёўэнерга” Бабруйскія цеплавыя сеці).  Яшчэ некалькі чалавек ўваходзілі ў выбарчыя камісіі на мінулых выбарах – Алена Белавусава (БРСМ), Алег Васілеўскі (Бабруйскае тралейбуснае упраўленне), Людміла Дыба (начальнік ЖЭУ), Ларыса Ражкова (выкладчыца музычнай школы), Таццяна Шчусь (месца працы невядомае) і Анатоль Тарчыла, які стаў дэпутатам мясцовага Савета ў 2007-м годзе, і кандыдатам у бягучым, але не прайшоў (старшыня раённага савета ветэранаў ).  Да іх далучыліся два дырэктара гарадскіх коледжаў і адна супрацоўніца гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства