Рашэнні аб фармаванні Аршанскай гарадской і Аршанскай раённай камісій абскарджаны ў судзе
Аршанскі гарадскі камітэт Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" накіраваў у суд скаргу на рашэнне гарвыканкама і Прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў аб фармаванні Аршанскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Заяўнік лічыць, што "дзеянні і рашэнне Прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў і Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта … незаконныя, ушчамляюць канстытуцыйныя правы грамадзян". Зацікаўленыя асобы былі апавешчаны са спазненнем пра дату і час правядзення паседжання органаў, якія ўтвараюць камісію, і ў сувязі з гэтым іх прадстаўнік не меў магчымасці ўдзельнічаць у абмеркаванні дадзенага пытання. Крытэрыі адбору сяброў камісіі невядомы, прычына, па якой прадстаўнік не ўключаны ў склад камісіі, не растлумачана, акрамя таго, кандыдатуры, вылучаныя ў склад камісіі, не абмяркоўваліся наогул і не агучваліся. У сувязі з гэтым заяўнік просіць рашэнне аб фармаванні камісіі прызнаць незаконным.
Аналагічную скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы накіраваў і раённы камітэт партыі "Справядлівы свет".
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”