viasna on patreon

Гарадзеншчына: Адных вучаць, іншых не інфармуюць

2010 2010-10-01T15:21:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/poshuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 1 кастрычніка, у Гарадзенскім аблвыканкаме намеснік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Мікалай Лазавік правёў навучальны семінар для старшыняў тэрытарыяльных выбарчых камісій з усёй вобласці. Невядома, пра што там ішла гутарка, але можна адзначыць, што інфармацыі, якая датычыць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адрасаваная грамадзянам, бракуе.

Прыкладам, некаторыя афіцыйныя сайты райвыканкамаў яшчэ не размясцілі на сваіх інтэрнэт-старонках складаў тэрытарыяльных выбарчых камісій. Бальшыня складаў ТВК будуць надрукаваны ў суботу, 2 кастрычніка, у абласных і раённых газетах.

А вось даведацца пра склад Гарадзенскай раённай ТВК увогуле праблематычна. Справа ў тым, што рэгіянальная газета “Перспектива” выходзіць два разы на тыдзень, прычым выпуск выдання за пятніцу ў вольны продаж не паступае, гэты нумар могуць убачыць толькі падпісчыкі. А на афіцыйным сайце Гродзенскага выканаўчага камітэту дагэтуль інфармацыі пра склад камісіі няма.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства