viasna on patreon

Міліцыянты затрымалі яшчэ дваіх анархістаў

2010 2010-10-01T11:34:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mil.jpg

30 верасня міліцыянты затрымалі грамадскага актывіста Барыса Ашчэпкава. Як паведамляе сайт Indymedia Belarus, да хлопца ў кватэру ўварваліся, выламаўшы дзверы. Барыс дапамагаў бацькам і сябрам арыштаваных актывістаў падтрымліваць сувязь з праваабаронцамі.

Барыса затрымалі на трое сутак па справе пра леташнюю акцыю 19 верасня каля Генштаба. Тады анархісты правялі хэпенінг супраць беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў. Акрамя Ашчэпкава, як даведалася Еўрарадыё, затрыманы таксама Дзяніс Быстрык. Падрабязнасці яго затрымання пакуль невядомыя.

Пасля 6-дзённага затрымання выпушчаны на волю пад падпіску пра невыязд Ігар Трухановіч. Ніякага абвінавачвання яму не выставілі. Нагадаем, што арышты сацыяльных актывістаў пачаліся пасля нападу невядомых на расійскую амбасаду 30 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства