viasna on patreon

Раённыя камісіі Гомеля: чыноўнікі ўключаны ад грамадскіх аб'яднанняў

2010 2010-10-01T09:00:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніхто не зможа папракнуць гомельскія ўлады ў тым, што не выконваецца выбарчае заканадаўства: нават не трэцяя частка, а палова, а то і болей сябраў камісій — прадстаўнікі грамадскаскіх аб'яднанняў. Але пры дэталёвым разглядзе кожнага сябра камісіі робіцца зразумелым, што ўся грамадскасць у Гомелі — гэта тыя самыя начальнікі, што працуюць у адміністрацыях ды гарвыканкамах, кіруюць прадпрыемствамі ды арганізацыямі. Відаць, іншай грамадскасці ў абласным цэнтры не існуе, ці іншая грамадскасць не патрэбна ў камісіях, каб правесці «свабодныя і траспарэнтныя выбары». Прычым ва ўсіх чатырох раённых камісіях горада склад амаль аднолькавы — па прадстаўніку ад «Белай Русі», БРСМ, ветэранаў, Беларускага саюза жанчын, прафсаюза «працаўнікоў дзяржаўных устаноў». Яшчэ есць такія грамадскія аб'яднанні, як саюз афіцэраў, ці фонд міру.

Напрыклад, Цэнтральная раённая камісія Гомеля. Яе сябрамі сталі такія людзі, як Максім Бібікаў — член Цэнтральнага раённага камітэта БРСМ, і вылучаны той жа грамадскай арганізацыяй, Вольга Багдановіч, юрысконсульт абласной арганізацыі прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных устаноў. Намеснік галавы адміністрацыі Цэнтральнага раёна Андрэй Гарбачоў трапіў у камісію па заяве грамадзянаў, галоўны ўрач абласной паліклінікі Аляксандр Друян — як член грамадскай арганізацыі «Белая Русь», дарэчы, ён раней працаваў у выбрачай камісіі на парламентскіх выбарах у 2008 годзе, прынамсі, як і Гарбачоў. Стала ўдзельнічае ў выбарчых камісіях і намеснік галоўнага санітарнага ўрача вобласці Расціслаў Зіновіч, працоўным калектывам гэтай установы ён і вылучаны ў камісію, і на парламентскіх выбарах-2008 ён таксама працаваў, таксама як і супрацоўніца аблвыканкама Людміла Раманькова, якую на цяперашнія выбары дэлегавалі «грамадзяне шляхам падачы заявы». Зноў у камісіі Аляксандр Старацітараў — дырэктар РСУП «Гомель Госплемпрадпрыемства», на мясцовых выбарах ён працаваў у абласной камісіі, а на парламенцкіх — у акруговай. А зараз яго вылучылі грамадзяне. Дырэктар «Гомельскі тэхнагандлевы цэнтр «Гарант» Петр Сцепаненка таксама ўдзельнічаў у акруговай камісіі на парламентскіх выбарах, зараз жа вылучаецца таксама ад грамадзянаў. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Цэнтральнага раёна Наталля Шумакова трапіла ў камісію як прадстаўнік Беларускага саюза жанчын.

Савецкая раённая выбарчая камісія. Напрыклад, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Савецкага раёна Станіслаў Чэмезаў уключаны ў камісію як прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд міра», намеснік галавы адміністрацыі Савецкага раёна Мікалай Малы — як прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў», прычым і Чэмезаў, і Малы працавалі ў камісіях як на выбарах у мясцовыя саветы ў 2010 годзе, так і на парламентскіх выбарах у 2008 годзе.

Завяршаючы пра чыноўнікаў, якія ў нас, калі Радзіма пакліча, робяцца грамадскасцю, нагадаем прымаўку: «Сам іграю, сам пяю, сам білеты раздаю». Цікава, якая роля адведзена насельніцтву — гледачоў ці статыстаў, калі прадстаўнікі ўлады лічаць галасы, аддадзеныя «за» ці «супраць» той самай улады?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства