viasna on patreon

У Светлагорскай раённай выбарчай камісіі - адзін «новы» чалавек

2010 2010-09-30T11:18:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1st_sec_brsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Владимир Колинченко

Владимир Колинченко

Светлагорская раённая камісія створана з 13 чалавек, усе — правераныя часам і працай у камісіях людзі. 12 з іх працавалі ў камісіі — раённай ці акруговых, на мінулых выбарах у мясцовыя саветы. Прынамсі, не працаваў у акруговых і раённай камісіях на мінулых выбарах першы сакратар раённага камітэта БРСМ Уладзімір Калінчанка.

Выконваючы выбарчае заканадаўства, 7 чалавек у камісіі — прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, есць такі адмысловы прафсаюз — працаўнікоў дзяржаўных устаноў. Гэтым прафсаюзам вылучаны ў камісію намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі Сяргей Мяркулаў, дарэчы, сталы ўдзельнік выбарчых кампаній. А вось Валянціна Рудзінская вылучана ў камісію грамадскай арганізацыяй ветэранаў, а працуе жанчына старшыней таго ж раённага камітэта прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных устаноў.

Па заяве грамадзянаў уключаны ў склад камісіі Уладзімір Кукар — начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы. Загадчык аддзела санстанцыі Наталля Андрухова вылучана сваім калектывам. Загадчык дзіцячай бібліятэкі Людміла Градуленка вылучана прафсаюзам працаўнікоў культуры. Яна працавала ў акруговай камісіі на мінулых выбарах у мясцовыя саветы, як і Людміла Смычкіна. Старшыня прафкама КЖУП «Светач» Галіна Макоўская вылучана грамадзянамі. Намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі Ала Манькевіч  прайшла ў камісію па вылучэнню грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».

Разам з тым, не быў уключаны ў раённую выбарчую камісію прадстаўнік партыі «Справядлівы свет» Генадзь Жулега. Аб гэтым паведаміла кіраўнік Светлагорскай раённай арганізацыі «Справядлівага свету» Святлана Міхальчанка.

– Сумеснае паседжанне Прэзідыума раённага Савета і раённага выканаўчага камітэта, на якім утваралася раённая выбарчая камісія, прайшло 28 верасня, – гаворыць С. Міхальчанка. – Наша арганізацыя вылучыла ў камісію маладога, але дасведчанага прадстаўніка – прадпрымальніка Генадзя Жулегу.

Аднак, па словах С. Міхальчанкі, Прэзідыум Светлагорскага райсавета (старшыня – Філіповіч Галіна Васільеўна) і Светлагорскі райвыканкам (старшыня – Максіменка Сяргей Аляксандравіч) адмовіліся ўключыць Г. Жулегу ў выбарчую камісію.

– Як і на ранейшых выбарах, уся раённая камісія складаецца толькі з людзей, якія падабраны ўладай, – кажа С. Міхальчанка. – У камісіі няма ніводнага незалежнага прадстаўніка. У такіх умовах нельга давяраць справядліваму правядзенню выбараў. Нельга праверыць, як будуць падлічвацца вынікі галасавання.

Нагадаем, што кіраўнік дзяржавы і прэтэндэнт на чарговы прэзідэнцкі тэрмін А. Лукашэнка, выступаючы 25 верасня на «Дажынках», заявіў, што «выбары мы як пачалі, так і правядзем транспарэнтна, абсалютна адкрыта. Прыходзце, глядзіце, хадзіце проста да стала, лічыце бюлетэні: хто за каго аддасі галасы, хто за каго прагаласуе».

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства