У Жодзіне за распаўсюд газеты “Тут і цяпер” затрыманы моладзевы актывіст
https://spring96.org/be/news/35578
2010
2010-09-28T18:56:19+0300
2010-09-28T18:56:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mil.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 верасня ў 21 гадзіну ў Жодзіне ў пад'ездзе шматпавярховага дому нарадам міліцы быў затрыманы і дастаўлены ў Жодзінскі ГАУС моладзевы актывіст Андрэй Зубра. Нагодай для затрымання была названа неабходнасці высвятлення асобы.
Андрэя пратрымалі ў аддзяленні міліцыі 3 гадзіны і адпусцілі. За гэты час у яго ўзялі пісьмовыя тлумачэнні па факце знаходжання ў яго незалежных друкаваных матэрыялаў і склалі пратакол аб выманні 216 асобнікаў газеты "Тут і цяпер".
Як паведаміў Андрэй Зубра, супрацоўнікі міліцыі званілі ягоным бацькам, а назаўтра ўжо пра інцыдэнт з затрыманнем ведала і ягонае кіраўніцтва на працы.