viasna on patreon

У Жодзінскую гарадскую выбарчую камісію трапіў прадстаўнік АГП

2010 2010-09-28T18:41:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vosklicanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі, які назіраў за працэсам фармавання скаладу Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі на паседжанні 28 верасня, паведаміў пра некаторыя яго дэталі.   

Так, супольнае паседжанне Жодзінскага прэзідыюма гарадскога Савета і выканкаму распачалося а 9-00 раніцы і праходзіла пад старшынствам кіраўніка Жодзінскага выканкаму Міхала Амельянчука ўсяго 20 хвілін.

Удзельнічаць у працы камісіі прэтэндавала 17 асобаў. Старшыня агучыў спіс прэтэндэнтаў, іх месцы працы і пасады, а таксама спосаб вылучэньня: 6 чалавек - падачай заяваў грамадзян; 5 - ад працоўных калектываў; 5 - ад НДА (структур БРСМ, Чырвонага Крыжа, Белай Русі), 1 ад партыі (КПБ). Галасаваннем была падтрыманая прапанова старшыні паседжання абраць камісію ў скаладзе 13 асобаў, і адразу ім жа быў агучаны падрыхтаваны загадзя спіс з 13 прэтэндэнтаў. Тлумачэнняў наконт таго, чаму менавіта гэтыя асобы прапануюцца ў склад камісіі -- не паступіла, як і пытанняў на гэты конт. Старшыня прапанаваў вызначыцца са спосабам зацверджання кандыдатур: 1) галасаваць паасобна ці 2) спісам. У выніку галасавання за першы варыянт выказалася 5 чалавек, а за другі – 13 удзельнікаў паседжання і адзін прагаласаваў супраць. Ён патлумачыў гэтае сваё рашэнне тым, што яму не падабаецца прапанаваны старшынёй спіс, але адмовіўся выказацца больш прадметна і паабяцаў патлумачыць сваю пазіцыю старшыні ў прыватным парадку.
Склад камісіі быў абраны ў колькасці 13 чалавек і зацвярджаўся спісам. У яго трапіў прадстаўнік мясцовага аддзялення АГП  Аляксандар Ваўчанін, які падаваў заяву шляхам збору подпісаў грамадзянаў.
Аляксей Лапіцкі зрабіў некалькі спробаў удадкладніць некаторую прагучаўшую на паседжанні інфармацыю,  аднак в.а. кіраўніцы арганізацыйна-кадравага аддзелу выканкаму сп. Трапашка катэгарычна адмовілася паказваць любыя дакументы, датычныя вылучэння прэтэндэнтаў у склад Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі.  
Правабаронца адзначае:
- Гэта, канешне, добра, што ў склад камісіі ўвайшоў адзін з прадстаўнікоў АГП у рэгіёне. Добра таксама, што мне было дадзены дазвол выкарыстаць сваё права як грамадзяніна Беларусі назіраць за дадзеным працэсам. Аднак так і засталося незразумелым, хто ды з якіх меркаванняў фармаваў канчатковы, прапанаваны для галасаваньня спіс? 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства