viasna on patreon

Бяроза: Пра паседжанне па фармаванні камісіі вылучэнцам паведамілі пасля яго правядзення

2010 2010-09-28T17:10:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/szczapetkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота racyja.com

фота racyja.com

Бярозаўскія актывісты Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі ў 14 гадзін 28-га верасня атрымалі пісьмовае паведамленне з Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета пра тое, каб глядзелі на сайце Бярозаўскага райвыканкама аб часе і месцы правядзення  сумеснага паседжання прэзідыума Бярозаўскага райсавета і Бярозаўскага райвыканкама па стварэнні раённай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ. Гэта пры тым, што паседжанне прэзідыума адбылося   28-га верасня ў палове дзевятай раніцы.

Да гэтага Т.Шчапёткіна і С.Русецкі пад час рэгістрацыі  заяў выбаршчыкаў аб вылучэнні іх у склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, накіравалі заявы на імя старшыні райвыканкама і ў прэзідыум райсавета  з просьбай запрасіць іх асабіста на паседжанне па фармаванні раённай выбарчай камісіі. Дадаткова быў пакінуты запіс пра гэта ў кнігу заўвагаў і прапановаў райвыканкама  ад 18 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства