Бабруйск: Улады выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс
https://spring96.org/be/news/35561
2010
2010-09-28T13:50:29+0300
2010-09-28T13:50:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/shkola.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што ўчора, 27 верасня, дырэктараў сярэднеадукацыйных школ збіралі ў адміністрацыях Ленінскага і Першамайскага раёнаў горада. На сходах дырэктарам далі загад, каб яны ў бліжэйшы час запрасілі бацькоў у школы.
Вядома, што на гэтых бацькоўскіх сходах будуць прысутнічаць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дырэктары САШ атрымалі даручэнне стварыць на гэтых сходах максісмальна добрыя ўмовы для іх правядзення.
Зыходзячы з практыкі мінулых выбарчых кампаній, бабруйскія праваабаронцы выказалі меркаванне, што хутчэй за ўсё бацькоў папросяць прынесці з сабой у школы пашпарты, каб паставіць подпісы за патрэбнага прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”