Гарадзеншчына: Звычайных грамадзян на сумесныя паседжанні прэзідыумаў выканкамаў і райсаветаў не пускаюць
Сёння, 28 верасня, на Гарадзеншчыне сфармаваныя некаторыя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На паседжанне ў Ваўкавыску не пусцілі грамадска-палітычнага актывіста Лявона Карповіча, які хацеў там прысутнічаць як звычайны грамадзянін і падаў адпаведную пісьмовую заяву.
Сфармаваная ТВК і Гарадзенскага раёну. Паседжанне доўжылася толькі 8 хвілін. Прысутныя на ім прадстаўнікі прэзідыумаў прагаласавалі спісам за ўключэнне ў склад камісіі ўсіх 13-ці вылучаных прэтэндэнтаў. Паводле звыклай практыкі ніякага абмеркавання кандыдатураў не было. Сярод вылучаных у раённую камісію прадстаўнікі КПБ, рэспубліканскага ГА “Белая Русь”, Беларускага саюзу жанчын, Беларускага грамадскага абъяднання ветэранаў, прадзяржаўных прафсаюзаў. Грамадзянку Алену Прыгару, якая хацела прысутнічаць пры фармаванні тэрытарыяльнай камісіі, на паседжанне не пусцілі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”