viasna on patreon

Салігорцы падтрымалі Гары Паганяйла

2010 2010-09-24T13:27:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pogonailo_414427463.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Салігорска звяртаюцца ў ЦВК з патрабаваннем аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў Аляксандра Лукашэнкі. Раней аналагічны зварот накіраваў у ЦВК вядомы беларускі юрыст Гары Паганяйла.

Як адзначаецца ў звароце, "дзеянні Лукашэнкі па абранню яго на трэці тэрмін мусяць быць ацэнены як працягваючаеся злачынства па ўтрыманню дзяржаўнай улады, захопленай неканстытуцыйным шляхам; пры такіх абставінах законных умоваў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбарцаў па вызначэнню кандыдатам у Прэзідэнты рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г. няма."

Сярод грамадзян, што накіравалі свой зварот у Цэнтральную выбарчую камісію, ёсць і вядомы ў горадзе прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла.

Ня маю ілюзіяў, што датычыцца рэгістрацыі ці нерэгістрацыі спадара Лукашэнкі кандыдатам, - кажа актывіст. – Тым не менш абсалютна перакананы, што прыйдзе час, калі за парушэнне Канстытуцыі і іншых законаў асобам адказным за незаконную рэгістрацыю гэтага прэтэндэнта прыйдзецца несці адказнасць. А нашы звароты і адказы на іх будуць дадатковымі доказамі ў адпаведных крымінальных справах. Гэта не спроба кагосьці запужаць, але ж вера ў верхавенства Закону.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства