Віцебшчына: У Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, а ва Ушачах - у сталовых
Рэгіянальныя ўлады вызначаюць месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збору подпісаў сябрамі ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За аснову выканаўчыя камітэты бяруць Закон «Аб масавых мерапрыемствах», дапаўняючы яго ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі.
Так, у Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, на чыгуначных станцыях «Паставы», «Варапаева» і «Лынтупы», на аўтавакзале, ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры, у адміністрацыйных будынках органаў улады, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама ў радыусе 50 метраў ад іх. Ушацкі райвыканкам забараніў збор подпісаў на рынку, у будынках устаноў гандлю і грамадскага харчавання, а таксама на адлегласці менш за 20 метраў ад іх.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»