Гомельшчына: Наталля Старыкава намагаецца сабраць ініцыятыўную групу
https://spring96.org/be/news/35403
2010
2010-09-23T18:59:02+0300
2010-09-23T18:59:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vybory.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Старыкава з Гомельскага раёна пажадала балатавацца на пасаду прэзідэнта, але ў яе ініцыятыўнай групе ўсяго 30 чалавек замест неабходнага мінімуму – 100. Вядома, што ў склад ініцыятыўнай групы жанчыны ўвайшлі яе знаёмыя і жыхары пасёлка Чонкі. Ёсць магчымасць, што да вечара 24 верасня жанчына зможа запісаць у сваю ініцыятыўную групу неабходны мінімум 70 чалавек.
Вядома, што 45-гадовая Наталля Старыкава працуе санітаркай у санаторыі «Чонкі» Гомельскага раёна, мае вышэйшую эканамічную адукацыю і раней працавала галоўным бухалтарам на прадпрыемстве. Пакуль магчымы кандыдат не гаворыць пра свае планы, а таксама матывы балатавацца на высокую дзяржаўную пасаду.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”