viasna on patreon

Неадэкэкватнае затрыманьне каля касцёла Сьвятога Язэпа

2010 2010-09-21T07:54:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jazepa-kasciol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад пачаткам акцыі у абарону касцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску вечарам 20 верасьня былі затрыманыя 12 актывістаў. На падыходзе да месца правядзеньня акцыі супрацоўнікі міліцыі пад час затрыманьня  ўжывалі неадэкватную фізічную сілу. Многіх затрыманых па дарозе ў  Цэнтральны РУУС раёну моцна зьбілі. У Паўла Севярынца разбіты твар, Зміцера Дашкевіча білі нагамі ў грудзі.

Нагадаем, што ў Дзень салідарнасьці, 16 верасьня актывісты апазыцыі заявілі, што будуць праводзіць штодзённыя акцыі да тае пары,  пакуль помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя — кляштар бэрнардынцаў з касьцёлам Сьвятога Язэпа — ня будзе аддадзены ў распараджэньне вернікаў. Гэты дзень завяршыўся масавымі затрыманьнямі. І вось працяг, яшчэ больш брутальны і жорсткі.

Цягам некалькіх гадзін усіх  прэвентыўна затрыманых адпусьцілі без складанmня пратаколаў.

Сьпіс затрыманых каля касьцёлу сьвятога Язэпа:

 Павал Севярынец,

Зьміцер Дашкевіч,

Уладзь Яроменак,

Ганна Шаруба,

Мікола Дземідзенка,

Наста Палажанка,

Уладзімір Дзевятка,

Мікалай Бамбіза,

Яўген Афнагель,

Эдуард Лобаў,

Паліна Кур’яновіч,

Зміцер Ясевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства