viasna on patreon

Пракуратура Цэнтральнага раёна Менску не знайшла падстаў для вяртаньня друкаванай прадукцыи, канфіскаванай у Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ)

2006 2006-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 лютага Цэнтральны камітэт ПКБ атрымаў адказ з пракуратуры, у якім гаворыцца, што ПКБ не дала дакумэнтальнага пацьверджаньня, што друкаваная прадукцыя зьяўляецца ўласнасьцю партыі.

Нагадаем, што 25 студзеня супрацоўнікамі праваахоўных органаў было канфіскавана 2.500 асобнікаў брашуры "Назіраньне на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе". Гэтыя матэрыялы меркавалася выкарыстаць, як навучальную літаратуру для назіральнікаў ад ПКБ.

Член бюро ЦК ПКБ Сяргей Вазьняк у інтэрвію агенцтву БелаПАН сказаў, што гэтыя брашуры былі выдадзены за кошт уласных сродкаў грамадзян і зьяўляюцца падарункам партыі. Спадар Вазьняк зазначыў, што пракуратура нават не пыталася пра дакумэнтальныя пацьвярджэньні таго, што згаданыя брашуры ёсьць ўласнасьцю ПКБ: "Мы будзем дамагацца вяртаньня незаконна канфіскаванай літаратуры і пакараньня супрацоўнікаў міліцыі, якія, як мы лічым, дапусьцілі самаўпраўства. Мы гатовы прадставіць у пракуратуру дакумэнтальныя пацьверджаньні таго, што канфіскаваныя брашуры – ўласнасьць партыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства