viasna on patreon

Затрыманы Кастусь Жукоўскі

2010 2010-09-17T18:40:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Каля гадзіны дня 17 верасня ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка Гомельскай гарадской арганізацыі БХД Кастуся Жукоўскага. Жукоўскі ехаў на этнаграфічнае свята “Зоў Палесся”.

 Затрымалі актывіста мясцовы капітан міліцыі Максім Марозінка і гомельскі маёр Аляксандр Наумік. Ужо тры гадзіны Жукоўскага проста трымаюць у міліцыі. Абвінавачанне не выстаўляюць, пратакол не складаюць, за што трымаюць – не кажуць.

 - Сапсавалі мне свята! – распавядае з Ляскавічскага апорнага пункта міліцыі Кастусь Жукоўскі. – Затрымалі мяне невядома за што. Спачатку сказалі, што апрануты я нібыта неахайна, потым – што падобны на нейкага злачынцу. Калі прывялі ў апорны пункт, прад’явілі мне тое, што я раней здзяйсняў адміністрацыйныя правапарушэнні і таму ўжо вінаваты. І яшчэ пашпарт мой забралі на экспертызу, кажуць, нібыта падробны.

У выдачы кнігі скаргаў Кастусю Жукоўскаму адмовілі, аднак выклікалі хуткую дапамогу, калі ён паскардзіўся на болі ў сэрцы. Хуткая прыехала, памерала ціск, дала лек, і ўехала.

А палове на чацвёртую Жукоўскага пачалі апытваць на прадмет таго, дзе ён знаходзіўся ў ноч з 16 на 17 верасня. З 23 да 2 гадзінаў ночы нехта сарваў шыльду непадалёк ад Ляскавічаў. Жукоўскі, па ягоных словах, быў дома “у ложку з жонкай”.

Паводле Жукоўскага, міліцыянты  паводзяць сабе не груба, праўда, не разумеюць па-беларуску.

- Я пытаюся ў іх, на падставе чаго мяне затрымалі? А яны кажуць: “Какая подстава? Никто тебя не подставил”.   

Калі будзе вызвалены, Жукоўскі маецца абскардзіць сваё затрыманне ў пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства